Напярэдадні прафесійнага свята ў Зажэвіцкай сярэдняй школе ўшаноўвалі педагогаў

Настаўнік — гэта не проста прафесія, а прызванне, якое патрабуе цярпення, мудрасці і любові да дзяцей. Напярэдадні прафесійнага свята ў Зажэвіцкай сярэдняй школе ўшаноўвалі педагогаў — узнагароды атрымалі тыя, хто штодня адкрывае дзецям свет ведаў. У невялікай, але ўтульнай школе працуюць 21 настаўнік, навучаючы 125 дзяцей і 19 малых з дзіцячага садка. Сярод іх — Вольга Зіневіч, настаўніца пачатковых класаў, для якой праца даўно перарасла ў нешта большае. За 12 гадоў яна навучылася не проста тлумачыць правілы, а разумець дзіцячыя сэрцы. У чым сакрэт яе падыходу і што для яе галоўнае ў прафесіі — у нашым матэрыяле.