Алена Сямак аб прызванні, дзецях і 35 гадах у школе

Дзень настаўніка ў Беларусі адзначаць 4 кастрычніка. Напярэдадні свята па ўсёй краіне традыцыйна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, канцэрты і цырымоніі ўзнагароджання педагогаў і ветэранаў педагагічнай працы. Увага тым, хто штодня закладвае падмурак будучыні. Алена Леанідаўна Сямак, настаўнік пачатковых класаў гімназіі №2, ужо 35 гадоў прысвячае сябе высакароднай справе навучання і выхавання дзяцей.