З 9 па 13 лістапада ў рэгіёне праходзіць рэспубліканскі комплекс прафілактычных мерапрыемстваў. Галоўная мэта — забяспечыць безаварыйную перавозку навучэнцаў школьнымі аўтобусамі. У гэтыя дні супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі ўзмацнілі кантроль за транспартам, які штодзённа дастаўляе дзяцей ва ўстановы адукацыі.