Дзе можна купацца ў Салігорскім раене?

З надыходам летняй спякоты ўсё больш салігарчан выбіраюць адпачынак ля вады. У Салігорскім раёне для купання абсталяваны 5 месцаў-гарадскі і дзіцячы пляжы, санаторый Бярозка, пляжы ў Саковічах і Чырвонай Слабадзе. Там працуюць выратавальныя пасты, ачышчана дно, маецца пляжная інфраструктура. Кожны дзень тут нясуць дзяжурства ратавальнікі АСВОД. Яны заклікаюць жыхароў раёна не толькі купацца на спецыяльна адведзеных для гэтага месцах, але і выконваць правілы бяспекі на акваторыі.