Халодная вада памылак не даруе. Ратавальнікі АСВОД перайшлі на ўзмоцнены рэжым патрулявання і штодзень выходзяць у прафілактычныя рэйды. Галоўная мэта — прадухіліць трагедыі на вадаёмах у восеньскі перыяд. У зоне асаблівай увагі выратавальных патрулёў — аматары восеньскай рыбалкі.