У гэтыя дні сэрца кожнага беларуса напоўнена асаблівым трапятаннем і павагай. Дзень Перамогі – дата, якая яднае пакаленні і нагадвае пра подзвіг ветэранаў. Напярэдадні 9 мая, па добрай шматгадовай традыцыі праходзяць сустрэчы з героямі, тымі хто прайшоў дарогамі вайны. Эдуарда Зейца, які перажыў блакаду Ленінграда, асабіста наведаў старшыня Салігорскага райвыканкама Анатоль Ладыга. Госці прыйшлі з канцэртнай праграмай, кветкамі і падарункамі, у адрас блакадніка гучалі самыя цёплыя словы і віншаванні.