З 17 па 24 кастрычніка у краіне праходзіць акцыя «Дай лесу новае жыццё!»

Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у краіне праходзіць добраахвотная грамадская акцыя «Дай лесу новае жыццё!». Мэта акцыі — фарміраванне ў насельніцтва беражлівых адносін да лясных рэсурсаў краіны. У рамках кампаніі акцэнт будзе зроблены на аднаўленні лясных масіваў, якія пацярпелі ў выніку ўраганных вятроў і ад ўсыхання насаджэнняў.