Пры звароце ў дзіцячую паліклініку пасля 1 жніўня бацькам варта зноў зверыць свой адрас з тэрытарыяльнай мяжой педыятрычнага ўчастка. Адміністрацыя медустановы інфармуе аб зменах. Карэкціроўка ўчастковага ўліку закране практычна ўсе ўчасткі і звязана са скарачэннем дзіцячага насельніцтва ў старой частцы горада і яго павелічэннем у новых мікрараёнах.