Юнкор Солигорщины, автор Кривошлыкова Кира Николаевна

Юнкор Солигорщины, автор Кривошлыкова Кира Николаевна

Кривошлыкова Кира Николаевна

ГУО «Хоростовская средняя школа Солигорского района»

Прафесія – быць беларусам

Я лічу, што быць беларусам – гэта прафесія. Чаму, менавіта, так?

З задавальненнем дзялюся сваімі думкамі.

Што такое прафесія? Які ён, прафесійны чалавек? Вядома, прафесійны чалавек той, хто добра валодае нейкімі навыкамі. Вельмі ўмела імі валодае.

Таму і быць беларусам – значыць валодаць традыцыйнымі для гэтага народа “навыкамі і ўменнямі”.

А гэтыя “традыцыйныя навыкі” з гадамі склаліся ў нейкую адметнасць, якая характарызуе кожнага беларуса.

Спытайцеся, якія? Калі ласка, адкажу вам.

У першую чаргу беларусы – прыгожыя, русакосыя і сінявокія людзі. Іх твары малявала сама прырода: валасы дала жытняя ніва; вочы – кветкі васількі і азёры; стан – волаты-дубы і беластвольныя бярозы, а душу – быццам сама зямля беларуская. Але ж якая гэта душа? Гэта скарб чалавечы!

Душа беларуса – скарб прыроды. Без гэтай душы зямля наша засталася б збяднелай на міласць, працавітасць, цярпенне, дабразычлівасць, спагаду і спачуванне. Бо менавіта гэта было дадзена чалавеку – беларусу, калі яму “выдзялялася” месца на зямлі. І самае галоўнае: прайшлі гады, а беларус не згубіў ніводнай рысы характару, наадварот, ён больш і больш гэтыя рысы ўдасканальваў. Таму яны цяпер як традыцыя для кожнага, як “знак якасці”. Без іх – ты не беларус. Вось таму і кажу, што беларус – гэта прафесія. І толькі той, хто валодае “навыкамі” беларуса можа называцца ім.

Быць беларусам – вялікі гонар і шчасце, таму што – шчаслівыя тыя, хто з мірам у сэрцы нараджаюцца, каб жыць менавіта с мірам. А мірны характар – асноўны “знак якасці” беларускага народа.

Вось у чым іх вялікасць і сіла. Яны прыйшлі з мірам і берагуць яго ў сэрцы і на сваёй зямлі.