Як Салігорск адзначыць Дзень горада і Дзень Шахцера

Ужо ў гэтыя выхадныя Салігорск адзначыць Дзень горада і Дзень шахцёра. 29 жніўня — Дзень горада абяцае быць насычаным. У 11:00 у парку чатырох стыхій пачнецца дог-шоу, паказальныя выступленні клуба аховы хатніх жывёл «BEST». Будуць працаваць тэматычныя выставы, інтэлектуальныя гульні, фотазоны, інтэрактыўныя пляцоўкі.