Як будзе арганізаваны адпачынак школьнікаў у лагерах і ў што ён абыдзецца бацькам

З 1 чэрвеня ў школьнікаў пачнуцца самыя вялікія і самыя доўгачаканыя летнія канікулы. Заняць дзяцей і зрабіць перапынак у вучобе максімальна карысным дапаможа адпачынак у аздараўленчых лагерах. Літаральна з 1 дня канікулаў пачынаюць сваю працу 28 лагераў пры ўстановах адукацыі.