Напярэдадні Дня моладзі і студэнцтва ў Палацы культуры Салігорска адкрылася выстава творчых работ падапечных аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў Салігорскага РЦСАН «Ад сэрца да сэрца». Аўтарамі работ сталі маладыя людзі з асаблівасцямі развіцця здароўя, удзельнікі праекта «Мой свет у фарбах», які на працягу 7 гадоў рэалізуецца ў ЦСАН сумесна з валанцёрамі Салігорскай дзіцячай мастацкай школы мастацтваў і Палацам культуры Салігорска.