У Салігорску адбыліся ўрачыстыя праводзіны на заслужаны адпачынак Дзмітрыя Пархоменка, які ўзначальваў Салігорскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. Дзмітрый Пархоменка прысвяціў службе ў органах папярэдняга следства амаль тры дзесяцігоддзі. За гады бездакорнай службы ён прайшоў усе ступені кар’ернага росту — ад следчага да кіраўніка раённага падраздзялення.