Напярэдадні Дня фізічнай культуры і спорту ў Старобінскім фізкультурна-аздараўленчым комплексе прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне. Граматамі і лістамі падзякі адзначылі трэнераў, спартсменаў і ўсіх, хто ўнёс уклад у развіццё фізічнай культуры ў рэгіёне. У цырымоніі прыняў удзел загадчык сектара спорту і турызму Салігорскага райвыканкама Яўген Паўлаў.