Лета для многіх — гэта час адпачынку, а для ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў — магчымасць атрымаць першы працоўны вопыт, зарабіць і стаць часткай вялікага маладзёжнага руху. У Салігорску афіцыйна стартаваў праект «Працоўнае лета студатрадаў – 2026». Урачыстая цырымонія ўручэння пуцёвак сабрала дзясяткі юнакоў і дзяўчат, гатовых правесці канікулы з карысцю.