Каб канікулы заставаліся бесклапотнымі, важна памятаць аб правілах бяспекі. Супрацоўнікі Салігорскага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства і выратавальнай станцыі АСВОД арганізоўваюць займальныя сустрэчы для хлопцаў у летніх лагерах «Дубрава» і «Журавушка». У кожным з лагераў праграма была пабудавана на жывым дыялогу. Спецыялісты разабралі з хлопцамі алгарытм дзеянняў пры пажары: як правільна выклікаць службу выратавання, якія даныя паведаміць дыспетчару ў першую чаргу і на якія знакі арыентавацца пры эвакуацыі. Асаблівую ўвагу ўдзялілі аўтаномнаму пажарнаму апавяшчальніку.