Што вы ведаеце пра хлеб і соль? З якіх глыбінь гісторыі яны прыйшлі да нас? Дзе і як набылі павагу людскую? Аб гэтым і адбылася размова ў Салігорскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Гасцямі сустрэчы сталі вучні Гімназіі N3, студэнты Салігорскага дзяржаўнага каледжа. Прасачыць шлях хлеба і солі, які знайшоў адбітак у павер’ях, звычаях, святах беларусаў была прапанавана і гасцям мерапремства.
Удзельнікі літаратурна — краязнаўчага аб’яднання «Вытокі» з навучэнцамі «Гімназіі N2» падрыхтавалі літаратурную пастаноўку «Мой край, мой рай, Салігоршчына мая», дзе госці сталі ўдзельнікамі інтерактунай гульні «Гаспадыня». За актыўны ўдзел і цікавыя адказы ўдзельнікі атрымлівалі кавалак каравая, а таксама і добры настрой.
Да мерапрыемства таксама была аформлена кніжная выстава “Іх вялікасць хлеб і соль”.
Карэспандэнт Марына Нiкiценка