У Палацы культуры ўшаноўвалі прадстаўнікоў старэйшага пакалення

«Ад усёй душы з паклонам і любоўю» — пад такім дэвізам у Палацы культуры прайшла сустрэча ветэранаў працы і актывістаў старэйшага пакалення, прымеркаваная да Дня пажылых людзей. У цэнтры ўвагі — людзі, якія не сядзяць без справы: яны вырошчваюць унікальныя сады і ствараюць неверагодную ўтульнасць на сваіх участках. Кульмінацыяй урачыстасці стала абвяшчэнне імёнаў пераможцаў раённых конкурсаў па добраўпарадкаванні. Сінх Гран-пры конкурсу «Ветэранскі падворак» заваявалі Таццяна і Аляксандр Шынкевіч з аграгарадка Доўгае. Іх сядзіба прызнана ўзорам працавітасці. А ў намінацыі «Кветнік у пад’ездзе» лепшай стала Алена Аксёнава з аграгарадка Навапалескі -асоба творчая: яна не толькі вядомая вакалістка, але і майстар вырабаў з бетону, якімі ўпрыгожвае свой двор. Прыемным і кранальным момантам стала тое, што ўзнагароджанне супала з асабістым святам Алены Анатольеўны: у гэты дзень яна адзначала дзень нараджэння і прымала падвойныя віншаванні ад залы. Сінх. Алена Аксёнава Усе пераможцы і прызёры былі адзначаны памятнымі падарункамі і граматамі за асабісты ўклад у добраўпарадкаванне населеных пунктаў раёна.