Уборачная кампанія-пытанне нумар адзін. Пра гэта сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас рабочай паездкі ў Брэст, актуалізаваўшы задачы для аграрыяў на час уборачнай. Прэзідэнт выказаўся аб неабходнасці годна правесці ўборачную кампанію, нягледзячы на пераменлівае надвор’е і вялікую колькасць ападкаў. Паводле аператыўных звестак на 31 ліпеня намалочана збожжавых з улікам рапсу 3 млн 647 тыс.тон і гэта амаль на паўтара мільёна больш, чым у гэтую ж дату мінулага года. Мінская вобласць намалаціла 795 тысяч тон. У Салігорскім раёне ўборачная кампанія штодня набірае абароты. Паводле аператыўных звестак на раніцу 31 ліпеня, з палёў раёна намалочана 29579 тон збожжавых і зернебабовых культур, сярэдняя ўраджайнасць 37,6 ц/га.Убрана 29% збожжавых і зернебабовых. Напярэдадні ў гаспадарцы» Бальшавік-Агра » вызначыліся першыя тысячнікі.