У Дзень Маці ў Салігорску з’явілася на свет 5 немаўлят

У Салігорскім радзільным доме павіншавалі жанчын, якія нарадзілі дзяцей у Дзень маці. 14 кастрычніка на свет з’явілася 5 немаўлят — 3 хлопчыкі і 2 дзяўчынкі. Мамы прымалі віншаванні ад Беларускага саюза жанчын у рамках акцыі «Прывітанне, малыш».