Салігорскі дзяржаўны каледж павялічыў набор абітурыентаў па мэтавых накіраваннях

У Беларусі пачалася падача дакументаў у прыёмныя камісіі прафліцэяў і каледжаў, якія забяспечваюць атрыманне прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Тэрміны прыёму ў 2026 годзе будуць традыцыйнымі — з 15 чэрвеня па 20 жніўня. Актыўна працуе гэтымі днямі прыёмная камісія Салігорскага дзяржаўнага каледжа — прымае заявы, аказвае кансультацыі, інфармуе будучых абітурыентаў аб новых магчымасцях. Што сёлета прапануе каледж будучым навучэнцам і якія прафесіі найбольш запатрабаваны?