Пытанні працаўладкавання сталі галоўнымі падчас асабістага прыёму грамадзян, які правяла Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ала Калеева. Частку зваротаў ўдалося вырашыць на месцы. Так, салігарчанка Таццяна звярнулася з просьбай аб садзейнічанні ў вяртанні на ранейшае працоўнае месца. Жанчыну звольнілі па артыкуле, але цяпер яна запэўнівае, што выправілася і гатовая вярнуцца на працу. Ала Калеева абмеркавала пытанне магчымасці працаўладкавання з наймальнікам. Таццяне далі другі шанец, жанчыну ў бліжэйшы час зноў возьмуць на працу.