Працягваецца ўзнагароджванне экіпажаў-тысячнікаў

З місіяй ушанаваць новых тысячнікаў прадпрыемства «Старобінскі» прыбылі першы намеснік старшыні — начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Салігорскага райвыканкама Андрэй Стэльмашэнка і лідар раённага прафсаюза работнікаў АПК Віктар Зубко. Колькасць перадавікоў на сёння складае 25 чалавек, і гэта толькі камбайнеры, а вынікі перавысілі адзнаку ў 46%. Па папярэдніх дадзеных, гэты год абяцае стаць рэкордным па зборы збожжавых культур у рэгіёне.