У Мінскай вобласці працягваюцца работы па абнаўленні дарожнай інфраструктуры. У гэтым годзе ў некаторых рэгіёнах ужо выкананы работы па бягучым рамонце ўчасткаў дарог. Гэта Р-28 Мінск — Маладзечна — Нарач (транспартная развязка на 16-м кіламетры) і Р-40 Бараўляны — Лагойск (адрэзкі на 6-7-м км).