Появилась программа празднования Дожинок в аг. Долгое

Появилась программа празднования Дожинок в  аг. ДолгоеСвята ўраджаю ў Доўгім!

 

4 верасня аграгарадок Доўгае запрашае на раённы фестываль-кірмаш працаўнікоў сяла!

 

З 15.00 — яркія выставы, спаборніцтва па колцы дроў, бліны на калодзе, хлебныя снапы, фотазоны, розыгрыш падарункаў і шмат чаго цікавага!

 

У 17.00 — урачыстае ўшанаванне гаспадароў зямлі.

 

У 19.00 — канцэрт з «Чараўніцамі», фолк-гуртом «Добрыя людзі» і гумарыстычным дуэтам.

 

А ў 22.00 — феерверк і танцы з кавер-гуртом «TRIX»!

 

Прыязджайце — будзем разам славіць хлеб і родную зямлю!