Май-чэрвень для камунальнікаў — традыцыйна напружаны час па падтрыманні эстэтыкі і належнага стану газонаў. Ападкі і пацяпленне спрыяюць багатаму росту травы ў дварах і на вуліцах. Агульныя плошчы ўчасткаў, якія падлягаюць абкошванню, у Салігорску складаюць каля 1,5 млн. кв.метраў. Яшчэ столькі ж на тэрыторыі сельскіх населеных пунктаў.