Статыстыка гаворыць — большасць трагічных выпадкаў на вадзе адбываецца ў стане алкагольнага ап’янення. З надыходам спякоты сотні гараджан накіроўваюцца да вады. Але, нажаль, не ўсё выбіраюць для гэтага бяспечныя пляжы. Інспектары МНС, таварыства ратавання на водах і супрацоўнікі міліцыі перайшлі на ўзмоцнены рэжым, каб літаральна «вылоўліваць» аматараў паплаваць ў забароненых зонах. Задача рэйду — не проста выпісаць штраф, а выратаваць жыццё.