Міжнародны дзень роднай мовы адзначаюць у Беларусі

Нават у роднай мовы ёсць сваё свята, але гучыць яно ў кожнай краiне па-свойму! 21 лютага ва ўсім свеце праходзіць Міжнародны дзень роднай мовы. Ён адзначаецца па ініцыятыве Генеральнай асамблеі ЮНЭСКА, каб садзейнічаць моўнай і культурнай разнастайнасці. Матчына мова – самая мілагучная і заўсёды з’яўляецца неад’емнай часткай культуры і гісторыі любой краіны. Сёння ў Беларусі па традыцыі прайшла рэспубліканская дыктоўка, прысвячана яна 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.