Кожная пятніца – роднае сваё! Гэты праект у Беларусі стартаваў у 2025 годзе, ён ініцыіраваны Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь. Яго мэта — фарміраванне культуры ўсвядомленага спажывання, папулярызацыя айчынных тавараў, беларускай кухні, мовы і традыцый. На гэтым тыдні ў салігорскай бібліятэцы прайшла сустрэча з пісьменнікам-земляком Фёдарам Гурыновічам.