Кіраўнік раёна Анатоль Ладыга павіншаваў жыхароў Салігорскага раёна з днем горада

Салігорску-68. Салігорск у гэтыя выхадныя адзначыць Дзень горада. Але яго галоўныя дасягненні яшчэ наперадзе. Свята супала з пачаткам новай, знакавай пяцігодкі Рэспублікі Беларусь. Усебеларускім народным сходам зацверджаны стратэгічныя арыенціры краіны да 2030 года. Сем ключавых прыярытэтаў. Сем маштабных задач. І для нашага горада гэта не проста сухія радкі дакументаў-гэта праграма дзеянняў, чарцёж нашай агульнай будучыні.