Касцюковічы — сталіца Дня беларускага пісьменства-2026

Касцюковічы — сталіца Дня беларускага пісьменства-2026ХХХIII Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 5 і 6 верасня на Магілёўшчыне.

 

Сярод галоўных тэм, якім будзе прысвечана свята:

– 85-я гадавіна пачатку Вялікай Айчыннай вайны;

– Год беларускай жанчыны;

– юбілеі класікаў беларускай літаратуры;

– пяцігодка якасці.

 

Жыхароў і гасцей свята чакае насычаная праграма культурных і дзелавых мерапрыемстваў.

 

Асаблівасцю гэтага года стануць:

– павільён рэдкай кнігі, у якім плануецца сабраць унікальныя выданні з усёй краіны (рэдкія старадрукі, факсіміле, мініяцюрныя кнігі і г.д.);

– «кабінет пісьменніка», дзе будуць прадстаўлены рукапісы, асабістыя рэчы, рэдкія фатаграфіі і архіўныя дакументы пісьменнікаў;

– тэматычная інтэрактыўная прэзентацыя «Ад берасцянай граматы – да сучасных рэалій», якая прадэманструе асноўныя гістарычныя вехі развіцця кнігадрукавання на Магілёўшчыне;

– унікальная экспазіцыя «Фестываль паэзіі і аўтарскай песні «Пісьмянкоў луг».

 

Традыцыйна будзе арганізавана работа Фестывалю кнігі і прэсы, з прадстаўленнем лепшых узораў сучаснага беларускага кнігавыдання, літаратурнага і культурнага патэнцыялу ўсіх абласцей і Мінска.

 

Источник: Мининформ Беларуси.