Дзень роднай мовы ў шостай салігорскай школе

«Дзень роднай мовы» таксама адзначылі ў шостай салігорскай школе. Арганізатарам выступіла клубнае абъяднанне «Дар паэта» Палаца культуры. Сваю паэзію прадставілі салігорскія паэткі Святлана Дзялендзік, Ала Лаўдоўская, Юлія Апанасевіч, а таксама навучэнцы. Музычна-паэтычную праграму працягнуў фармат «пытанне — адказ».

Школьнікі праявілі ўвагу да творчасці салігорскіх паэтаў. Лепшае пытанне было адзначана падарункам. Па дадзеных ЮНЕСКА ў свеце існуе больш за 6000 моў, 95% з якіх знаходзіцца ва ўжытку ў насельніцтва планеты. Частка моў не мае сваёй пісьменнасці. Больш за палову існуючых моў свету знаходзяцца на мяжы вымірання. Тысячы моў не выкарыстоўваюцца ў сістэме адукацыі і не прадстаўлены ў Інтэрнеце, адзначылі арганізатары мерапрыемства.

Корреспондент Диана Мистейко