21 лютага адзначаецца дзень роднай мовы. У гэты дзень у Салігорскім раёне прайшло шмат мерапрыемстваў, галоўная мэта якіх – ушанаванне беларускай мовы. Трэба адзначыць, што ў нашай бібліятэке сабраны багаты фонд беларускамоўнай літаратуры — амаль 17 тысяч экземпляраў кніг. У дзень святкавання роднай мовы ў чытальную залу раённай бібліятэкі ў рамках чарговага пасяджэння літаратурна-краязнаўчага аб’яднання “Вытокі” запрасілі падлеткаў, вучняў гімназіі №2, сярэдніх школ №3 і 14.
У мерапрыемстве прыняла ўдзел і мясцовая паэтэса Валянціна Бабко-Аляшкевіч, якая прачытала вучням свае вершы, гімназісты ж падрыхтавалі літаратурна-музычныя кампазіцыі.
Корреспондент Марина Никитенко