Хутка ў храмах нашага горада прагучыць галоўная вестка: «Хрыстос Уваскрэсе!». Ужо ў гэтыя выхадныя праваслаўныя вернікі адзначаць галоўнае хрысціянскае свята — Вялікдзень. 11 і 12 красавіка ў храмах Салігорскага раёна пройдуць святочныя службы. Для вернікаў гэты абрад мае адменнае духоўнае значэнне і сімвалізуе божае благаславенне пасля завяршэння Вялікага паста.