Будаўніцтва новай дарогі да мікрараёна Чыжы плануюць завяршыць у ліпені

Будаўніцтва новай дарогі, якая звяжа Салігорск з мікрараёнам Чыжы, набліжаецца да завяршэння. На сёння работы выкананы на 80 працэнтаў. Рэалізацыі праекта ў першую чаргу чакаюць жыхары раёна індывідуальнай забудовы, якія зараз дабіраюцца з горада ў свой мікрараён і назад у аб’езд, праз дарогу на Радкава.