Апытанне: што жыхары Салігоршчыны жадаюць тым, хто штодня спускаецца ў шахту?

Дзень шахцёра ў Салігорску — свята асаблівае. Шахцёрская праца — гэта аснова, на якой стаіць Салігорск. Напярэдадні прафесійнага свята наша здымачная група выйшла на вуліцы горада з адным простым, але важным пытаннем: што пажадаць тым, хто штодня спускаецца ў шахту?