У Салігорскім раёне прайшоў Адзіны дзень інфармавання. Захаванне гістарычнай праўды абмеркавалі ў калектывах салігорскіх прадпрыемстваў. Гэтая тэма склала парадак дня Адзінага інфармавання, які прайшоў у Мінскай вобласці 18 чэрвеня. У прыватнасці, размова ішла аб надыходзячай 85-й гадавіне пачатку Вялікай Айчыннай вайны і Дне ўсенароднай памяці ахвяр вайны і генацыду беларускага народа, які адзначаецца ў Беларусі 22 чэрвеня.