У дзень выбараў галасаванне праводзіцца з 8.00 да 20 гадзін. Выбаршчык, які не мае магчымасці прыняць ўдзел у галасаванні ў дзень выбараў, мае права прагаласаваць датэрмінова!
Датэрміновае галасаванне ажыццяўляецца з 21 па 25 студзеня 2025 года. Участковыя камісіі працуюць у гэты перыяд з 12 да 19 гадзін без перапынку.
Калі па стане здароўя або па другіх уважлівых прычынах выбаршчык не можа прыйсці ў дзень выбараў у памяшканне для галасавання, ён можа прагаласаваць 26 студзеня 2025 года дома.
З просьбай аб арганізацыі галасавання па месцы знаходжання можна звярнуцца ва ўчастковую камісію пісьмова або вусна ў яе рабочы час, а ў дзень выбараў 26 студзеня 2025 года – да 18 гадзін.